Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя

Высокапрадукцыйныя кампактныя згушчальнікі могуць быць скарыстаны для згушчэння (абязвожвання) і асвятлення ў якасці гідрасепаратараў, хваставых згушчальнікаў у горнаруднай і хімічнай прамысловасці, для ачысткі сцёкавых вод. Яны знайшлі шырокае ўжыванне ў калійнай прамысловасці для згушчэння шламавага і салявога прадукту з атрыманнем асветленага матачнага раствору. Эксплуатуюцца гідрасепаратары і хваставыя згушчальнікі Ø 18м.

продукт

Серыйна вырабляюцца згушчальнікі Ø 10м і Ø 18м, магчымы выраб згушчальнікаў іншых памераў. Згушчальнікі Ø 18м выкарыстоўваюцца ў якасці згушчальнікаў глініста-салявога шламу ў вытворчасці флатацыйнага і галургічнага KCl.

Для згушчальнікаў, што працуюць на флатацыйных пульпах (характарызуюцца вызначаным паветраўтрыманнем і рэшткавым утрыманнем рэагентаў), прадугледжана сістэма здыму пены пеназдымнікамі ў пенапрымальнік і выдаленне яе з працэсу.

Згушчальнік камплектуецца деаэрацыйннай ёмicтасцю, якая выконвае функцыю дэаэрацыі пульпы і апарата перамешвання і кантактавання пульпы з флакулянтам. Флакулянт падаецца дробна ў дзве кропкі со стварэннем буйных рыхлых флокул, разбурэннем іх і паўторным стварэнным шчыльных флокул, якія забяспечваюць высокую хуткасць іх асаджэння.

продукт

У згушчальніку пульпа падаецца непасрэдна ў зону згушчэння, пад пласт сфлакуляванных цвёрдых часцiнак, што забяспечвае фільтрацыю зліву і дадатковую флакуляцыю. Рэалізаваныя тэхнічныя развязкі забяспечваюць высокую прапускную здольнасць на адзінку плошчы.

Згушчальнік забяспечаны цэнтральным прывадам грабковага механізма, на якім усталяваны «разбівалкі» для эфектыўнага выдалення вадкай фазы і паветра з зоны ўшчыльненага асадку.

Алгарытм выдалення асадку са згушчальніка забяспечвае падтрыманне патрабаванага пласта ўшчыльненага асадку ў апараце, раўнамерную і высокую шчыльнасць пры бесперапыннай разгрузцы.

Сістэма кіравання згушчальнікам прызначана для кіравання працэсам ачысткі насычаных салявых раствораў, якiя вяртаюцца ў тэхналагічны працэс дзеля далейшага выкарыстання. Яна складаецца з:

Сучасныя матэрыялы па хiмiчнай ахове чашы сгушчальнiка дазваляюць выкарыстоўваць аппарат для асвятлення i сгушчэння гарачых пульп з температурай да 105 ℃.

Перавагі кампактнага высокапрадукцыйнага згушчальніка:

  1. высокая ўдзельная прадукцыйнасць. Прадукцыйнасць дзесяцімятровага згушчальніка роўная прадукцыйнасці П-30 (для глініста – салявых шламаў);
  2. высокая шчыльнасць згушчанага шламу;
  3. магчымасць рэгулявання і падтрымання асветленага пласта і поўнай аўтаматызацыі працы згушчальніка;
  4. невялiкая плошча занятая пад вытворчасць.

З невялікімі канструкцыйнымі зменамі згушчальнікі могуць быць скарыстаны ў якасці гідрасепаратараў у працэсе абясшламлiвання пульпаў.


Вам цікавы гэты прадукт?

Запытаць апытальны ліст
Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя Згушчальнікі кампактныя, высокапрадукцыйныя
Linkedin