НВА Пасат вырабіла для 4 РУ чарговы вакуумны крышталізатар

НВА Пасат вырабіла для 4 РУ ААТ "Беларуськалій" чарговы вакуумны крышталізатар. Гарызантальны вакуум-крышталізатар тыпу МГ-160-8К-01 закупляецца наўзамен зношанага на тэхналагічную пазіцыю А 508. Поўны аб'ём двухсекцыйнага цыліндрычнага апарата -
160 м3.

Даўжыня корпуса апарата - 16 400 мм.

Вонкавы дыяметр корпуса - 3 600 мм.

Маса апарата - 53 400 кг.

Матэрыял вырабу элементаў апарата, якія кантактуюць з рабочым асяроддзем у любым агрэгатным стане - высокалегіраваная каразійнастойкая сталь тыпу 10X17H13M2T, устойлівая да хімічнай, электрахімічнай, міжкрышталітнай карозіі і абразіўнаму зносу.

Да адгрузкі апарата заказчыку ў разабраным выглядзе узбуйненымі блокамі і вузламі, была здадзена кантрольная зборка вырабу.

Гарызантальны вакуум-крышталізатар прызначаны для крышталізацыі хлорыстага калію шляхам астуджэння гарачага канцэнтраванага раствору. У бліжэйшы час НВА Пасат паставіць яшчэ адзін вакуумны крышталізатар на суседнюю тэхналагічную пазіцыю САФ 4 РУ - А 509.



Linkedin