10 гадоў развiцця, накiраванага навукай, натхнённага заказчыкам

Навукова-вытворчаму абъяднанню «Пассат» спаўняецца 10 гадоў. Гэта свята калектыў кампанii, якi павялiчыўся за дзесяцiгоддзе да 185-цi чалавек, адзначыць 27-га лiпеня.

Гэтыя дзесяць гадоў мы захоўвалi абраны спачатку профiль дзейнасцi - распрацоўка i вытворчасць ўзбагачальнага абсталявання. На працягу дзейнасцi НВА «Пассат» паглыблялася ў разуменне патрэбнасцяў кожнага свайго заказчыка, гiбка реагавала на навуковыя адкрыццi, новыя распрацоўкi. Трымаючы руку на пульсе тэхналогiй, мы ўключалi ў свае праекты перадавыя рашэннi, абсталяванне i сродкi аўтаматызацыi, асвойвалi выраб з новых вiдаў сталяў i сплаваў, матэрыялы i тэхналогii аховы абсталявання ад карозii i абразiўнаго зносу. Наша каманда не баялася новага, смела эксперыментавала ў пошуках аптымальных тэхналагiчных рашэнняў, расла i вучылася на асабiстых памылках i перамогах.

Першым прадуктам кампанii былi сгушчальнiкi. Сёння яны масава прымяняюцца на ўсiх чатырох рудаўпраўленнях ААТ «Беларуськалiй», задзейнiчаны ў вытворчых працэсах ААТ «Мазырсоль» и ААТ «Уралкалiй». Прадуктовы партфель НВА «Пассат» сёння ўключае тэхналагiчнае абсталяванне для флатацыйнага i галургiчнага метадаў ўзбагачэння калiйных руд: пнеўмаэжектарныя флотамашыны i вакуум-фiльтры розных тыпаразмераў, абсталяванне для прыгатавання реагентаў, рознай канструкцыi згушчальнiкi, машыны пеннай сепарацыi, абсталяванне для вакуумнай крышталiзацыi i iнш. Спалучэнне тэхналагiчных i машынабудаўнiчых кампетэнцый разам з вопытнымi спецыяалiстамi па аўтаматызацыi дазваляюць прапаноўваць комплексныя рашэнii для нашых заказчыкаў, уключаючы запуск i вывядзенне абсталявання на праектныя паказчыкi эффектыўнасцi.

Пачынаючы 10 гадоў назад з вырабу i пастаўкi адзiнкавага абсталявання, сёння мы распрацоўваем i будуем «пад ключ» тэхналагiчныя аддяленнiя для ўзбагачальных фабрык. Напярэдаднi свайго юбiлея НВА Пассат рыхтуецца да запуску ў эксплуатацыю регулюемай вакуум-крышталiзацыйнай устаноўкi для ААТ «Беларуськалiй» прадукцыйнасцю 1,5 млн. тон у год i аддзялення прыгатавання реагентаў ААТ «ЕвроХим-Усольскi калiйны камбiнат», для якога намi выраблена дзевяць тэхналагiчных лiнiй.

10 гадоў – гэта так шмат i мала адначасова. У нас ёсць мэта i жаданне зрабiць кампанiю cправай свайго жыцця, будаваць i развiваць яе з заделам на далекую будучыню. У нашы амбiцыйныя планы на блiжэйшы час уваходзiць ужо пачатае будаўнiцтва новых вытворчых плошчаў i адмiнiстратыўнага будынку, дзе павiнна стварацца яшчэ больш эфектыўнае абсталяванне для перапроцоўкi мiнеральнай сыравiны, укараненне поўнай ERP-сiстэмы, рост кампанii за кошт роста ее супрацоўнiкаў - галоўнага рэсурса НПО «Пассат». Недаацэньваць гэты фактар фатальна для любой кампанii, навуковы складальнiк дзейнасцi якой такi велiкi, як у нашай кампанii. У пошуках лепшых сусветных рашэнняў мы шмат узаемадзейнiчаюць з заходнiмi партнёрамi, паглыблена вучым усёй камандай англiйскую мову, дзелiмся вопытам пры пастаяннай сувязi з беларускiмi навукова-даследчымi iнстытутамi, адмаўляем стэрэатыпы i адкрыты да ўсеяго новага.

Некаторыя лiчбы i факты напярэдаднi 10-цiгоддзя кампанii:

Мы вырабляем 440 000 тон абсталявання ў год.

Мы будуем новы вытворчы комплекс плошчай 6520 м2.

Колькасць новых супрацоўнiкаў за апошнi год – 49 чалавек.

В НВА Пассат працуе лепшы малады зваршчык краiны.

Два гады запар кампанiя станавiлася пераможцай конкурса «Прадпрымальнiк года» у Беларусi, за што атрымала званне «Ганаровы прадпрымальнiк».

Сярэднi ўзрост супрацоўнiкаў кампанii 39 гадоў.

За апошнi год у семьях супрацоўнiкаў радзiлася 14 дзяцей.

Linkedin